Беларусь прыняла прапанову ЕС пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму

Беларусь сёння прапанавала пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС, паведаміў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу 29 лістапада на заключнай прэс-канферэнцыі па выніках 3-га саміту Ўсходняга партнёрства ў Вільні.

«Еўрапейскі саюз вітае гэта рашэнне», — падкрэсліў Барозу.

Візавая тэма датычна Беларусі таксама гучуць ў сумеснай дэкларацыі Cаміту Ўсходняга партнёрства:

«Удзельнікі Саміту ў Вільнюсе таксама рыхтуюцца да запуску перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю».

На саміце, які праходзіць гэтымі днямі ў Вільні, Беларусь — адзіная краіна, што прадстаўленая ўзроўнем міністра, беларускі ўрад прадстаўляе міністр замежных спраў  У. Макей.

Еўрапейскі саюз неаднаразова прапаноўваў Беларусі пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Апошняя заява такога кшталту гучала на эканамічным саміце Еўрасаюза каля двух тыдняў таму.

Два гады запар беларусы атрымліваюць найбольшую колькасць шэгенскіх віз тыпу C на чалавека сярод усіх краінаў свету. 

comments powered by Disqus
 
In 0.0828 seconds.