BEL.BIZ BATTLE - 2013 у новым фармаце

З 18 па 24 лістапада ў Беларусі пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. У другі раз у рамках гэтай маштабнай падзеі адбудзецца конкурс стартапаў BEL.BIZ BATTLE. 

У гэтым годзе конкурс стаў міжнародным. Удзел у ім прымуць каманды з Канады і Францыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Украіны і Беларусі. Змяніўся і сам фармат спаборніцтва: цяпер BEL.BIZ BATTLE — гэта гала-шоу з яркімі выступленнямі, музычным суправаджэннем і незабыўнай атмасферай.

Свае парады і каментары пры выбары лепшага праекту дадуць гуру сусветнага стартап бізнесу. У гэтым годзе ў складзе міжнароднага журы інвестары і ментары з 10 краін: Марвін Ліао (ЗША), Рык Расмусэн (ЗША), Лінда Хікман (Вялікабрытанія), Крыс Кавальчык (Польшча), Віле Міттенен (Фінляндыя) і іншыя.

Чым будуць здзіўляць ўдзельнікі батла тых, каго здзівіць вельмі складана?

Ультра эфектыўны маркетынгавы інструмент для прасоўвання ў Інтэрнэце, анлайн робаты, інавацыйныя сістэмы для захоўвання дадзеных у воблаку, і нават сацыяльная платформа для сумеснага стварэння электроннай музыкі - гэта толькі некаторыя з ідэй, якія будуць прадстаўлены ў фінале.

За што ж змагаюцца ўдзельнікі BEL.BIZ BATTLE 21 лістапада ў бізнес клубе IMAGURU?

Перш за ўсё, за галоўны прыз — удзел у адукацыйным візіце ў Silicon Valley. Гэта ўнікальны шанец адкрыць новыя магчымасці і шырокія гарызонты для свайго праекта, наладзіць сувязі і ператварыць стартап ў прыбытковы глабальны бізнес. Больш за тое, пераможца атрымае эксклюзіўнае маркетынгавае прасоўванне ад BEL.BIZ і стыпендыю для аплаты поўнага курса навучання ў Міжнароднай школе прадпрымальніцтва TechMinsk.

 «Я лічу, што BEL.BIZ BATTLE — гэта шанец для стартап каманд знайсці інвестара. Пасля ўдзелу ў гэтым спаборніцтве ў мінулым годзе працэс нашых перамоваў з адным з бізнес-анёлаў значна паскорыўся. У выніку зараз мы завяршаем распрацоўку і пачынаем этап тэставання. Плануем ужо ў бліжэйшы час выйсці ў AppStore», — распавядае Глеб Герасімовіч, адзін з заснавальнікаў Mobile Flixa, дырэктар кампаніі «Ігрыка».

І гэта не адзіны прыклад эфектыўнасці BEL.BIZ BATTLE. Напрыклад, стваральнікі Read Aloud Me, Валерыя Бабко і Сяргей Пекар, дзякуючы парадам ментараў і экспертаў спаборніцтва, сталі развіваць свой ​​стартап па-новаму, паступілі ў міжнародную школу TechMinsk і пасля ўкладзеных намаганняў атрымалі вынік — 5000 кліентаў за апошнія паўгода.

Адметнасцю BEL.BIZ BATTLE 2013 года стане тое, што яшчэ да выніковага шоу, каманды, якія выйшлі ў фінал, адправяцца ў Baltic Bay Area Startup RoadShow. Гэта стартап-падарожжа пазнаёміць іх з лепшымі акселератарамі краін Балтыкі, дапаможа яшчэ глыбей пранікнуцца атмасферай стартап жыцця. Вільнюс, Рыга, Талін, Хельсінкі і наведванне канферэнцыі SLUSH — незабыўныя ўражанні і вялікія магчымасці. У кожным горадзе каманды чакаюць прэзентацыі, шоу-праграмы. Адправіцца ў стартап - падарожжа Baltic Bay Area Startup RoadShow можна і не з'яўляючыся удзельнікам BEL.BIZ BATTLE — для гэтага дастаткова купіць білет.

Падрыхтоўка да BEL.BIZ BATTLE -2013 ў самым разгары! Падрабязнасці аб удзеле ва ўсіх падзеях Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва шукайце на Gew.by і BEL.BIZ.

Купіць квіткі на мерапрыемствы Тыдня можна на www.kvitki.by.

12:40, 23/10/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0605 seconds.