Групавая вінтажная прагулка на роварах — несанкцыянаванае масавае мерапрыемства

У жніўні менская моладзь наладзіла па прыкладзе іншых сталіцаў свету пакатушкі па горадзе ў яскравай вопратцы ў стылі Tweed Run. Як аказалася каляровыя раварысты прыцягнулі ўвагу не толькі фатографаў, але і міліцыі. За несанкцыянаваную велапрагулку яе ініцыятарка сёння атрымала штраф у 2 мільёны.


Па словах удзельнікаў у менскім заездзе стылягаў сабралося каля 50 чалавек. Фота: Яўген Ярчак, tut.by

Сайт мінскага роварнага таварыства апублікаваў копію пратаколу аб адміністратыўным правапарушэнні, які быў складзены міліцыяй.

Ірыну, якая наладзіла імпрэзу, выклікалі ў РУУС маскоўскага раёна для таго, каб абвінаваціць у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і прысудзіць да штрафу у два мільёны беларускіх рублёў.


Кастрычнік 2012, Кіеў. Фота  Юлі Сакалоўскай, Generation.by

Ідэя падобных прагулак нарадзілася ў Лондане чатыры гады таму. Мінулай восенню яна дабралася да нашага  рэгіёну. У кастрычніку 2012 на кіеўскі вінтажны заезд сабралося некалькі сотнях раварыстаў. 

comments powered by Disqus
 
In 0.0676 seconds.