11 беларускамоўных альтэрнатыўных пастановак

З 17 па 20 красавіка ў Менску пройдзе чацвёрты тэатральны фестываль «Дзверы». Традыцыйна, на ім выступяць аматарскія i альтэрнатыўныя калектывы са сталіцы і іншых гарадоў Беларусі. У гэтым годзе фестываль прысвечаны беларускай мове, таму ўсе пастаноўкі будуць ісці выключна на ёй, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці драматурга. Існуе стэрэатып, што ў тэатральным асяроддзі беларуская мова існуе ў якасці архачнай дэкарацыі спектаклей прафесійных тэатраў. Нібы стары маразматычны дзядуля, якога ў сям’і ўсе павінныя паважаць, але ўсур’ёз да яго ніхто не ставіцца. Уваход на мерапрыемствы вольны.

Праграма фестывалю

  • 17 красавіка, Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

17.45. Эксперыментальны тэатр «ПОка ТАК». Пастаноўка «Словы». 15 хвілін, рэжысёр С. Кадраў.

18.00. Эксперыментальны тэатр Інстытута журналістыкі БДУ «Галава-нага» — пастаноўка «Кашкiн» (па матывах А. Бахарэвіча «Не кранаючы фігуры»).20 хвілін, рэжысёр К.Карпіцкая.

18.25. Адэкватны тэатр «вКубе» — эксперыментальная пастаноўка «Сплін». 40 хвілін, рэжысёр В. Аганісян.

  • 18 красавіка, Вялікая зала мінскага габрэйскага студэнцкага цэнтра «Гілель» (В. Харужай, 28) 

18.30. Народны тэатр Краснапольскага цэнтра культуры — драма «Зорка над дахам» (па аднаіменнай п'есе Т.Далгавой). 50 хвілін, рэжысёр П. Шэўлякоў.

19.30. Праект «ТэнСінг» — драма «Сучаснасць» (па матывах твораў Рэя Брэдберы.) 

30 хвілін, рэжысёр В. Пронцкус.

20.15. Тэатр «Рамонак» (ЦДА ДзіМ «Эўрыка», г.Мінск) — казка «Страшнік Гам» (па п'есе П.Васючэнка). 

30 хвілін, рэжысёр Д.Раманчанка

  • 19 красавіка, Актавая зала 2-га корпуса БДУіР (П. Броўкі, 4)

18.30. Тэатральная студыя «Мелодыя душы» РДК г. Дзятлава — Музыкальная казка «Новы калабок» (па п’есе П. Васючэнка). 40 хвілін, рэжысер І. Каско.

19.00. Тэатральны калектыў «Зяфір» (Гімназія № 5 г.Гродна) — казка «Янук, рыцар Мятлушкі» (па п’есе Л. Рублеўскай). 30 хвілін, рэжысёр А. Шыплюк.

  • 20 красавіка, Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска (вул. Сухараўская, 24).

14.00. Дзіцячы ўзорны музычны тэатр-студыя «Акцэнт» (Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска) — музыкальная казка «Пераблытаныя казкі» (па п’есе Г. Аўласенка). 40 хвілін, рэжысёр Л. Здановіч

15.00. Лялечны тэатр «Дом Сонца» — казка «Казка 4 чараўніц» (па матывах народных казак і апавяданняў У. Караткевіча). 40 хвілін, рэжысёр Г.Савельева

Даведкі: +375 29 562 82 38; +375 29 953 16 76; org@dverifest.org.

11:09, 15/04/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0574 seconds.