Штодзень з новай песняй цягам тыдня

Штодзень, пачынаючы з 25 лютага, на афіцыйным сайце гурта будзе з’яўляцца новая песня з новага міні-альбома «Спрат’UP». Усяго ў альбоме пяць песень, і музыкі лічаць, што іх нельга праслухоўваць наскокам.

«Кожная з пяці з'яднаных і рознабаковых песень — гэта пачатак чарговага дню. Але не шэраговага, з прысутным сузіральным характарам. Гэта дзейсны ранак з новымі ўражаннямі ды адчуваннямі. Дзеля чаго і песні першапачаткова будуць з’яўляцца ў сеціве па адной цягам пяці дзён», —  мяркуюць удзельнікі гурта.

Музыкі абяцаюць, што слухачы пасля праслухоўвання адкрыюць для сябе новы «Спрат», трывалы і гукава разгорнуты, месцамі больш сталы і разважлівы, месцамі востра рэзкі і нервовы, але заўсёды са сваёй звыклай неад’емнай шчырасцю.

«Спрат» — рок-калектыў з Берасця, маюць альбом «Не чакай»,  EP «На плынях вясны» і сінгл «180», які прысвечаны Ларысы Геніюш і Уладзіміру Караткевічу.  

Фота: Юля Fox

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1022 seconds.