Праграміст сёрфіў па нэце і рабіў кар'еру, пакуль за яго працавалі кітайцы

Аднаго з лепшых праграмістаў буйной кампаніі ў ЗША звольнілі за падман: у час працы ён сядзеў на форумах, а яго задачы выконвалі кітайцы, якім ён плаціў толькі пятую частку ад сваіх шасцізначных заробкаў.


У 2012 годзе Акадэмія навук налічыла ў Беларусі 15 тыс. праграмістаў, якія працуюць на замежныя кампаніі

Адзін з лепшых праграмістаў неназванай буйной амерыканскай кампаніі перанакіроўваў сваю працу ў Кітай, за што плаціў тамтэйшым праграмістам частку свайго заробку. Вольны ж час кемлівы амерыканец, вядомы як Боб, праводзіў у сацыяльных сетках і онлайн-крамах.

Боба выкрылі, калі кампанія заўважыла надта вялікую актыўнасць ягонага кампутару ў перасылцы дадзеных у Кітай. Служба бяспекі напачатку падумала, што амерыканскі праграміст стаў чарговай ахвярай хакераў.

Аднак праўда аб сапраўднай сутнасці Боба ўсплыла даволі хутка . Паводле выдання The Register, служба бяспекі высветліла, што топавы праграміст проста перанакіроўваў сваю працу у кітайскі Шэньян мясцовай аўтсорсінгавай кампаніі.

Боб атрымліваў шасцізначная сумы даляраў у год, але на аплату паслуг кітайцаў сыходзіла толькі пятая частка гэтай сумы. Акрамя гэтага, праграміст пасвяхова выконваў замовы іншых амерыканскіх кампаній, перанакіроўваючы працу ў Кітай, за што таксама атрымліваў немалыя прыбыткі.

Тыповы дзень праграміста Боба

  • 9:00 — прыбыццё на працу і пару гадзін сёрфінгу па сайту забавак Reddit. Прагляд відэа з катамі;
  • 11:30 — абед;
  • 13:00 — пакупкі на Ebay;
  • 14:00 — 15:00 — абнаўленні Facebook і LinkedIn;
  • 16:30 — ліст менеджэру аб працоўных дасягненнях за дзень;
  • 17:00 — канец працы.

Гэткі стыль жыцця добра адбіўся на прадукцыйнасці Боба. Хуткасць рашэння задачаў вырасла ў разы, што адзначылі ў аддзеле кадраў. Па выніках некалькіх перыядаў працы Боба называлі лепшым праграмістам, і ён лічыўся экспертам адразу ў некалькіх мовах праграмавання, такіх як C, C++, Perl, Java, Ruby, PHP і Python.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.