«Секс у аўдыторыях: шмат прыкольнага і надзіва лёгка»

Студэнтка Каліфарнійскага універсітэту Берклі праславіла свой корпус і бібліятэку шчырым расповедам пра вопыт сексу ў публічных месцах на тэрыторыі ВНУ. Праз сваю калонку ў студэнцкай газеце The Daily Californian Надзя Чо падмачыла рэпутацыю адной з найбольш прэстыжных навучальных установаў у свеце.

Ідэя разнастаіць сваё сексуальнае жыццё прыйшла да Надзі Чо тады, калі яна заўважыла, што напярэдадні вельмі істотнага для ЗША свята Дня падзякі (Thanksgiving Day) яе родны ўніверсітэт апынуўся «неверагодна пустым». Тады яна ўзяла свайго прыяцеля і адправілася ў бібліятэку.

«Чаканні ў мазгах могуць лёгка знішчыць любое задавальненне»


Студэнтка ўніверсітэту Берклі Надзя Чо: «Я люблю каву, кошачак і марозіва. І быць аўтарам калонкі "Сэкс па аўторках" у @dailycal :)»

Людзей у чытальнай залі было няшмат, тым больш парачка выбрала сабе ціхенькае мястэчка — у аддзеле кніг па рэлігіі, да якіх наўрад ці часта звяртаюцца. Праўда, тут маладыя людзі трохі пралічыліся — ім прыйшлося хутка апранацца, калі ў небяспечнай блізкасці ад іх пачалі блукаць людзі. Але дзяўчына не расчаравалася.

«Секс не заўсёды значыць канчаць і мець аргазмы, — піша Надзя. — Часам гэта дзярмо і хіхіканне. Чаканні ў мазгах могуць лёгка знішчыць любое задавальненне. Памятайце пра гэта, калі раптам вы вырашыце заняцца сексам ва ўніверсітэце».


Не так ужо і ціхенька: бібліятэка ўніверсітэту Берклі

Раскаваная Надзя Чо не скончыла свой секс-марафон па пустым універы. Пад руку з партнёрам яна адправілася ў клас, дзе дагэтуль ёй прыходзілася сядзець гадзінамі, а яе тэлефон не мог злавіць сігнал. Тут парачка працягнула пачатае.

«Калі б ваш гарачы выкладчык…»

«Гэта наводзіць на думку, як было б фантастычна крута, калі б ваш гарачы выкладчык камячыў вас на першай парце кожны раз, калі вы забывалі хатняе заданне», — дзеліцца дзяўчына сваімі ўражаннямі у студэнцкай газеце.

Наступным прыпынкам секс-тура была студэнцкая аўдыторыя ў іншым будынку. Тут Надзя Чо дазволіла сабе яшчэ адно свавольства — разгульваць па паверсе ў ніжняй бялізне і пісаць брудныя жарты на навучальных дошках.

«Прыношу свае выбачэнні, што я зусім не шкадую аб тым, што займалася сексам па ўсім кампусе:)», — каментуе Надзя Чо рэзанансны артыкул у сваім Твітэры.

Надзя Чо піша, што зараз адчувае сябе яшчэ больш раскаванай і гатовай на новыя эксперыменты.

Зрэшты, студэнтку можна зразумець. Навукоўцы ўжо даўно даказалі, што рэгулярны секс дапамагае студэнтам здаць сесію.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.