Google папярэджвае свет аб эры сусветнай цэнзуры Інтэрнэта

3 снежня ў ЗША адбудзецца закрытае паседжанне кіраўніцтва Міжнароднага саюзу электрасувязі, які вызначае правілы працы Сеціва. Мяркуецца, што на ім мусяць быць прынятыя змены ў рэгламент арганізацыі. Яны апраўдаюць урадавую цэнзуру Інтэрнэту і могуць прывесці да таго, што буйныя сэрвісы кшталту YouTube і Facebook будуць вымушаныя сплачваць дзяржавам «мыту» за кантэнт, які перадавацца іхнімі карыстальнікамі праз межы.

Google папярэджвае аб магчымым апраўданні цэнзуры Сеціва і заклікае карыстальнікаў падпісацца пад петыцыяй у абарону права кожнага з 2 мільярдаў інтэрнэт-юзераў вызначаць правілы існавання сусветнага павуціння.

«Адкрыты і свабодны свет залежыць ад адкрытасці і свабоды Інтэрнэту», — гаворыцца ў звароце, які карпарацыя заклікае падпісаць на адмысловым сайце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.