У 2013 годзе БРСМ атрымае на $1.7 млн. болей

БРСМ

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі атрымае ў 2013 годзе з дзяржаўнага бюджэту 4.5 млн. даляраў, што на 1.7 млн. болей, чым яны маюць ў гэтым годзе. Новая лічба параўнальная з бюджэтам Савету міністраў і ў амаль у тры разы большая за дзяржаўнае фінансаванне такіх тэлефізійных каналаў, як СТВ ці АНТ.

У параўнанні з 2012 БРСМ «засвоіць» у наступным годзе на 57% болей грошай. Паводле дадзеных «Народнай волі», у бюджэце на 2013 год, які сёння разгледзіць парламент, на дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі закладзеныя $4.5 млн. У 2012 г. арганізацыі вылучылі толькі $2.82 млн.

Такім чынам, дзяржаўнае фінансаванне гэтай арганізацыі параўнальнае з фінансаваннем усяго апарату Савету міністраў ($6.4 млн.) і больш чым у два разы перавышае фінансаванне цэнтрвыбаркаму Ярмошынай ($1.9 млн.).

Між іншым, паводле планаў Лукашэнкі, у 2013 годзе дзяржава мусіла б перапыніць фінансаванне БРСМ. Бо ў наступным годзе арганізацыя мусіла выйсці на самаакупальнасць. Зрэшты, гэта ўжо не першы выпадак, калі арганізацыя не спраўджвае надзеі кіраўніцтва: у 2011 годзе таксама чакалася, што БРСМ здолее сам зарабляць грошы.

Куды траціць грошы БРСМ? Верагодна, вялікая доля выдаткаў арганізацыі сыходзіць на фінансаванне такіх гучных праектаў, як моладзевыя атрады аховы правапарадку, куды ўваходзяць цяпер болей за 10 тыс. студэнтаў і школьнікаў, ці «Моладзевыя цэнтры», два з якіх сёлета дабудоўваюцца ў Гародні. Немалыя грошы ідуць на дзейнасць будаўнічых атрадаў, моладзевых парламентаў, а таксама 500 блогаў БРСМ, што супрацьстаяць «грязи и лжи» ў Інтэрнэце.

Бюджэт БРСМ закрыты, што не дазваляе прасачыць за расходамі гэтай грамадскай арганізацыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.