Google абнавіў свае мапы Беларусі

Google Maps абнавіў сатэлітныя выявы высокага разрознення беларускіх гарадоў і вёсак. Такім чынам Беларусь на адной з самых папулярных мапаў прадстаўленая ў найбольш актуальным выглядзе.


Так цяпер выглядае рамонт Купалаўскага тэатра на абноўленым Google Maps

У верасні Google абнавіў мапы 60 рэгіёнаў свету. У лік гэтых рэгіёнаў трапіла і Беларусь.

«Праз паляпшэнне даступнасці выяваў у высокім разрозненні мы працягваем надаваць доступ да найбольш актуальных і дакладных мапаў свету», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Google, апублікаваным у афіцыйным блогу кампаніі.

Адмыслоўцы кажуць, што спутнікавая мапа Менску, напрыклад, мае актуальнасць ліпеня ці жніўня 2012 году. У цэнтры цяпер бачная будоўля на месцы Купалаўскага тэатру і новы мікрараён у раёне станцыі метро «Каменная горка».

Цікава, што абнаўленне спутнікавай мапы Беларусі ўпершыню з’явілася пасля таго, як беларускі сатэліт перадаў першыя здымкі, зробленыя ім пасля запуску ў ліпені 2012 году.

Таксама Google дадаў 30 новых гарадоў да спісу месцаў, дзе можна праглядаць выявы, зробленыя пад вуглом у 45 градусаў. Гэты сэрвіс пакуль у Беларусі не даступны. Гэтаксама як і яшчэ адзін набор мапаў ад Google — картаў грамадскага транспарту буйнейшых гарадоў свету.

Сэрвіс стратаваў ўвосень і ўлучыў мапы многіх гарадоў свету, у тым ліку Расеі і Ўкраіны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0649 seconds.