Бясплатнае навучаньне журналістыцы, гісторыі і філязофіі ў Беларускім Калегіюме

Беларускі Калегіюм распачаў чарговы набор студэнтаў і абвесьціў аб зьменах у навучальных праграмах па журналістыцы. Цяпер Калегіюм прапануе бясплатнае навучаньне адразу па двум асобным курсам журналістыкі, а таксама курсы ў найноўшай гісторыі і філязофіі.

Да навучаньня ў Беларускім Калегіюме запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

БК прапануе навучаньне па наступных праграмах:

  • журналістыка: падставовы курс
  • журналістыка: спэцкурсы
  • найноўшая гісторыя
  • філязофія/літаратура

Праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Навучаньне на ўсіх праграмах БК бясплатнае, аднак сэртыфікат, які выдаецца па сканчэньні Калегіюму, не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Для таго, каб трапіць у лік студэнтаў БК, неабходна выканаць уступныя патрабаваньні і запісацца на сумоўе (да 23 верасьня).

Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на сайце БК.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0875 seconds.