Беларускія ВНУ набралі на 10 тыс. студэнтаў меней, чым планавалі

Мінадукацыі падвяло вынікі ўступнай кампаніі. Галоўнае адрозненне ад папярэдніх гадоў: даволі моцны рост долі студэнтаў-бюджэтнікаў на фоне працяглага падзення агульных лічбаў набору.

Увесну Міністэрства адукацыі заяўляла аб жаданні набраць больш за 91 тысячу студэнтаў. Аднак у выніку студэнтамі сталі на 10 тысячаў чалавек меней.

Найбольшыя «страты» панеслі прыватныя ўнівэрсытэты: іхні плян набору выкананы толькі на траціну. Аднак недабор у асноўным прыйшоўся на дзённыя аддзяленні: на завочнае план амаль цалкам выкананы. У выніку на завочных аддзяленнях прыватных ВНУ будуць вучыцца ў тры разы болей студэнтаў, чым на дзённых.

У дзяржаўных ВНУ на бюджэт патрапяць 39% ад усіх набраных студэнтаў. Гэта значна вышэй, чым у мінулыя гады. Апошні раз такую вялікую долю бясплатнікаў набіралі ў 2003 годзе.

Аднак такі рост колькасьці бюджэтнікаў — вынік не мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыцы, а дэманстрацыя існай дэмаграфічнай сытуацыі. Патэнцыйных студэнтаў усё менш, ад таго ўніверсітэты вымушаныя скарачаць наборы, найперш на платных спецыяльнасцях. Вось і расце доля першакурснікаў-бюджэтнікаў. Калі ж параўноўваць з 2010 годам, то сёлета студэнтамі сталі амаль на 20 тысячаў чалавек меней.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.