У Байнэце сэксу няма

Беларускі сэгмэнт Інтэрнэту намаганьнямі міліцыянтаў «практычна» застаўся без парнаграфіі. Аб гэтым заявіў старшыня ўпраўленьня па наркакантролю і супрацьдзеяньню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Беларусі Аляксандр Гаўрылаў, распавёўшы, дзе цяпер можна знайсьці порна.

«Сытуацыя знаходзіцца пад кантролем. На беларускім сэгмэнце Інтэрнэту практычна няма парнаграфіі, — заявіў Аляксандр Гаўрылаў на сэмінары, прысьвечаным гандлю людзьмі. Паводле ягоных словаў, «забароненыя матэрыялы, у асноўным, разьмешчаныя на амэрыканскіх і расейскіх дамэнах».


Гэта не байнэт, а старонка SEXY WOMEN™ у расейскай сацыяльнай сетцы

Міліцыя ўвесь час вядзе змаганьне з паргнаграфіяй. Але колькасьць выяўленых злачынстваў у гэтай галіне расьце штогод.

Да прыкладу, у студзені гэтага году стала вядома аб крымінальнай справе супраць 17-гадовага студэнта аднаго зь менскіх ВНУ, на старонцы якога ў Vkontakte ваўкавыскія міліцыянэры знайшлі «аўтарскія порнаматэрыялы». А год таму за адзін тыдзень толькі на Берасьцейшчыне міліцыя выкрыла цэлых чатырох распаўсюднікаў порнаматэрыялаў у той самай сацыяльнай сетцы.

Паводле словаў Гаўрылава, злачынцы пастаянна знаходзяць новыя схемы і спосабы распаўсюду відэа з удзелам непаўнагадовых, і праваахоўныя органы павінныя ня толькі пастаянна ўдасканальвацца, але і працаваць на апярэджаньне.

Ці зьбіраецца беларуская міліцыя пасьля вынішчэньня парнаграфіі ў байнэце пачынаць змагацца з гэтым сусьветным злом на амэрыканскіх ці расейскіх сэрвэрах, БелТА не ўдакладняе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.