У ЭГУ новы прэзыдэнт

Учора ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце адбыліся пазачарговыя выбары прэзыдэнта студэнцкага прадстаўніцтва ВНУ. На пасадзе кіраўніка студэнцкага самакіраваньня яе былога прэзыдэнта Максіма Мілта зьмяніў трэцякурсьнік Гаўрыіл Смагаржэўскі.


Гаўрыіл Смагаржэўскі

Выбары прэзыдэнта студэнцкага прадстаўніцтва ЭГУ праходзілі на пазачарговай канфэрэнцыі студэнтаў 27 сакавіка. На пасаду прэзыдэнта балятаваліся тры студэнты: Уладзіслаў Лістраценка, Гаўрыіл Смагаржэўскі і Кірыл Атаманчык.

За студэнта трэцяга курсу праграмы Гаўрыіла Смагаржэўскага было пададзена 9 галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам ён абышоў свайго бліжэйшага канкурэнта Кірыла Атаманчыка, за якога прагаласавалі 4 студэнты.

З прыходам на пасаду прэзыдэнта Гаўрыіл паабяцаў падвысіць аўтаномнасьць студэнцкага самакіраваньня ЭГУ і пашырыць сфэры яго дзейнасьці.

Папярэдні кіраўнік студэнцкага прадстаўніцтва сышоў з гэтай пасады на падвышэньне — цяпер ён зьяўляецца намесьнікам старшыні Літоўскага саюзу студэнтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.057 seconds.