Адрас — плянэта Зямля: новае відэа ад «Без Білета»

Гурт «Без Билета» прадстаўляе новае відэа «Адрес – планета Земля» ў падтрымку свайго пятага нумарнога альбома «Звезда». Кліп зьяўляецца працягам безьбілетных прыгод, якія пачаліся ў папярэднім роліку «Байканур 66».

На кабрыялеце маркі «Запарожац» музыкі стартуюць у космас, каб сустрэць сьвітанак на арбіце Зямлі, атрымаць асалоду ад бязважкасьці, праляцець над мацерыкамі і акіянамі ды ўсталяваць дружалюбны кантакт з маці галяктыкі.

Рэжысёрам футурыстычнага кліпа выступіў кліпмэйкер і музыка Мацей Сабураў. «Адрес – планета Земля» — сёмая па ліку сумесная праца «Без Билета» і Сабурава.

«Мне захацелася зьняць працяг працы «Байканур 66», — камэнтуе Мацей Сабураў. — Вельмі ўжо шмат станоўчых водгукаў сабраў наш вясёлы кабрыялет, на якім мы, дарэчы, часта катаемся з Артыстам і ў жыцьці. За грыбамі, напрыклад, восеньню езьдзілі. Ідэя для візуалізацыі напрасілася з тэксту песьні. Хлопец называе свой адрас — Плянэта Зямля. Зразумела ж, што ў яго адбыўся кантакт з пазаземныя розумам. Як рэалісты мы не зьбіраліся цягацца з фільмамі «Зорныя войны» і іншымі галівудзкімі тэхналёгіямі. Вырашылі зрабіць просты і вясёлы ролік ў стылі лоў-фай, падобны на нашы сумесныя кліпы «Африка» і СМС».

«Маёй дзіцячай марай было куляцца ў бязважкасьці і пераадольваць велізарныя адлегласьці з дапамогай зорных джампаў. Мне хацелася яшчэ стаць такім жа класным, як Коля Герасімаў, і каб мяне пакахала дзяўчына, як Аліса, ці яшчэ лепш, — успамінае Віталь Артыст. — Другая частка мары ўжо спраўдзілася, а першая ўвасобілася ў кліпе! З станам бязважкасьці пасьля здымак дагэтуль не атрымалася разабрацца. Прывязваем гірай гітарыста Сашу Івашкевіча, каб ён не зьлятаў на канцэртах :)»

«Без Билета» аб'яўляюць кліпавую вясну добрага настрою і анансуюць хуткі выхад на экраны яшчэ аднаго відэа на песьню з альбома «Звезда» — аднаго з самых пасьпяховых рэлізаў у гісторыі гурта.

12:00, 27/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.