Hair Peace Salon выпусьціў джэнтэльмэнскі альбом (+спампаваць)

Англамоўны гурт Hair Peace Salon не навічок на беларускай сцэне. Граюць хлопцы з 2002 году, выпусьцілі некалькі міні-альбомаў ды сінглаў, а вось першы поўнафарматны альбом — толькі цяпер. «Gentleman» аб’ядноўвае 10 песень з творчасьці апошніх трох гадоў.

Напярэдадні музыканты казалі: «Чырвонай ніткаю праз песьні пройдзе тэма высакароднасьці, вялікадушша, стойкасьці, прагі да жыцьця плюс трохі дзівацтваў ды самаіроніі. Шмат ўкладзена часу і душы ў гэтую працу, спадзяемся, што праца не застанецца незаўважанай».

Альбом дасяжны для спампоўваньня з 21 сакавіка.

12:00, 21/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.