Беларускія студэнты наладзілі перапродаж кітайскіх наркотыкаў, замоўленых у Інтэрнэце

У Магілёве арыштаваная група студэнтаў, што ў мясцовых ВНУ наладзіла продаж сумесі канопляў і сынтэтычных наркотыкаў, якія набываліся празь Інтэрнэт у Кітаі. Забароненыя ў Беларусі наркотыкі лёгка траплялі ў краіну, не выклікаючы пытаньняў у мытні.

Як піша партал 222.BY, у Магілёве выкрытая група студэнтаў, што наладзіла падрыхтоўку і продаж лёгкіх наркотыкаў, складаючыя для якіх маладыя людзі бесперашкодна замаўлялі празь Інтэрнэт.

Хлопцы куплялі ў Кітаі псыхатропнае рэчыва JWH, празь Менск прывозілі яго ў Магілёў, дадавалі ў каноплі, расфасоўвалася і прадавалі студэнтам магілёўскіх ВНУ. Пры гэтым рэчыва, што прыходзіла зь іншай краіны, не выклікала ніякіх пытаньняў у беларускай мытні.

Маладыя людзі прадумалі і маркетынгавы складнік сваёй дзейнасьці: пакецікам з сумесьсю яны давалі розныя імёны, такім чынам прапаноўваючы кліентам шырокі асартымэнт прадукцыі.

«Мікс», «фрэш», «мікс-фрэш», «стронг», «снід» адрозьніваліся ня толькі назвамі, але і па гусьце. Маладыя людзі дадавалі ў іх розныя араматызатары: мяту, мэлісу. А аптовыя пакупнікі і пастаянныя кліенты нават мелі зьніжкі на тавар.

Студэнтаў затрыманыя пры спробе збыту тавару. Зараз ім пагражае ад 8 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Рынак у 76 тысячаў маладых беларусаў

Рэчыва JWH, продаж якога наладзілі ў Магілёве, у Беларусі было забароненае ў 2010 годзе.

Псыхатропнае рэчыва JWH, якое студэнты дадавалі ў свае сумесі, мае аналягічнае канабісу дзеяньне. Яго ўжываюць і як самастойнага наркотыку, гэтак і ў складзе курыльных сумесяў — менавіта іх вырабам і займаліся магілёўцы. Маладыя людзі замаўлялі JWH ў Кітаі празь Інтэрнэт з дастаўкай у Менск — гэта таньней, чым купляць у Расеі, аднак, на думку спэцыялістаў, сумесі, вырабленыя ў Кітаі, адрозьніваюцца ня лепшым якасьцю.

У кітайскіх інтэрнэт-крамах (зрэшты, арыентаваных найперш на эўрапейскіх спажыўцоў), 2 кг. рэчыва JWH каштуе ад $2.5 да $13.8 тысячаў. 10 грамаў JWH на расійскім рынку каштуе каля $330–380. Калі арыентавацца на расейскія кошты, то толькі на продажы 200 дзесяціграмовых порцый JWH магілёўцы маглі зарабіць да $76 тысячаў.

Паводле ананімнага апытаньня Міністэрства аховы здароўя, вопыт ужываньня псыхаактыўных рэчываў у 2011 годзе мелі 16.7% студэнтаў. Гэта каля 73 тысячаў чалавек у абсалютных лічбах. Неблагі рынак.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0558 seconds.