Нямецкі дэпутат падаў у адстаўку з-за перапіскі з 15-гадовай праз Facebook

Дэпутат мясцовага парлямэнту зямлі Ніжняя Саксонія Франк Міндэрман ад Хрысьціянска-Дэмакратычнага Зьвязу вымушаны быў сысьці з парлямэнту пасьля таго, як да кіраўніцтва партыі трапіла ягоная перапіска праз Facebook з 15-гадовай дзяўчынай.


Профіль дэпутата ў фэйсбуку

Як паведамляе нямецкая газэта Bild маці 15-гадовай дзяўчыны раздрукавала перапіску і даслала кіраўніцтву партыі. 43-гадовы дэпутат цікавіўся ў дзяўчыны, ці любіць яна кароткія спадніцы, колькі часу ёй патрэбна зраніцы ў лазанцы, і якім быў яе першы раз.

«Я ня меў на ўвазе нічога благога, калі пісаў дзяўчыне. Аднак тыя выказваньні ўсе ж такі не адпавядаюць тым маральным прынцыпам, якія я, як дэпутат, абраў», — прызнаўся дэпутат.

Пасьля ціску партыі Франк Міндэрман вымушаны быў сысьці. Ён таксама выдаліў свой акаўнт з Facebook, а ягоны асабісты сайт застаецца недаступным. Зрэшты, такога выніку варта было чакаць, бо падобныя гісторыі ў нямецкай палітыцы ўжо здараліся. Згодна з газэтай Der Westen у жніўні 2011 году з пасады кіраўніка зямлі Шлезвіг-Гольштайн вымушаны быў сысьці 40-гадовы палітык ад партыі ХДЗ Крысьціян фон Бётыгер з-за камунікацыяў з 16-гадовай дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся таксама праз Facebook.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.