B:N апрабуе матэрыял для новага альбому на канцэрце ў Менску

Бярозаўскі гурт B:N разам з магілёўцамі Akute выступяць 20 лістапада ў клюбе Re:public.

Канцэрт прымеркаваны да пачатку працы B:N над новым альбомам. Праца паводле задумкі музыкаў пачнецца адразу ж на наступны дзень пасьля канцэрту.

Запіс заплянаваны на фірмовай студыі гітарыста IQ48 Паўла Яноўскага «Таксафон».

Папярэдні альбом гурта выйшаў пяць гадоў таму і называўся Жыве Rock'n'Roll. Трэці альбом пакуль застаецца безназоўным.

BN
Фота з канцэртнай прэзэнтацыі перывыданьня першага альбому B:N у сьнежні 2008 году ў Менску

На канцэрце ў нядзелю бярозаўскія музыкі прадставяць двухгадзінавы сэт зь вядомых і новых песень.

Квіткі прадаюцца ў клюбе Re:Publik, пераходах Я.Коласа, Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка. Даведкі: (029) 649 08 88, (017) 310 31 42 

16:25, 19/11/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0859 seconds.