БТ зьменіць імідж і адкрые беларускамоўны канал

Новы кіраўнік БТ, былы актор купалаўскага Генадзь Давыдзька, заявіў аб кардынальным зьмене іміджу беларускага тэлебачаньня. Першы канал, Беларусь ТВ і ЛАД зьнікнуць. Заменяць іх беларуская вэрсія Эўраньюз, спратова-забаўляльны канал і беларускамоўная «Спадчына».

З наступнага году ні «Першага каналу», ні «ЛАДу» беларусы болей не пабачаць. Падобна да свайго папярэдніка на пасадзе кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, яе новы старшыня Генадзь Давыдзька найперш заняўся зьменай іміджу ТБ.

Каб БТ ня блыталі зь першым расейскім калам, «мы вырашылі перайменаваць наш Першы канал у „Беларусь 1“. Мяняе сваю назву і „Лад“ на больш гучнае „Беларусь 2“, — распавёў у інтэрвію „Мінскаму кур’еруГенадзь Давыдзька. — У плянах у нас таксама стварэньне грамадзка-пазнавальнага канала „Беларусь 3“, дзе заплянавана шмат культурных і духоўных праграм. Ён будзе выходзіць у эфір выключна на беларускай мове».

Як раней казаў Давыдзька ў інтэрвію СБ, другі ў гісторыі краіны цалкам беларускамоўны канал (першы — спутнікавы Белсат) зьявіцца праз год. Ён аб’яднае ўвесь кантэнт, які падыходзіць пад вызначэньне «Спадчына» (гэта працоўная назва). «У эфіры яго зьявяцца новыя праекты пра культуру, гісторыю, шэдэўры сусьветнага кіно — і ўсё будзе толькі на беларускай мове», — абяцаюць бэтэшнікі.

Эўраньюз у стылі БТ

Бадай, самая амбітная ідэя кіраўніцтва БТ — стварэньне нечага падобнага да Эўраньюз: кругласуткавага навіннага каналу, які будуць глядзець у кабэльных сетках і Інтэрнэце:

«Мы хочам стварыць інфармацыйнае тэлевізійнае агенцтва, каб заняць сваю нішу, у тым ліку і ў Інтэрнэце, — кажа кіраўнік „Беларусь 24“ Кірыл Казакоў, былы вядучы крымінальнай праграмы „Зона Х“. — Гэта будзе дынамічны канал, які апэратыўна раскажа пра падзеі ў Беларусі нашым грамадзянам і гледачам за мяжой».

«Беларусь 24» заменіць папулярны ў беларусаў замежжа рупар беларускай прапаганды спутнікавы «Беларусь ТВ».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0723 seconds.