Міністар асьветы Літвы «разьбярэцца» з «судом над ЭГУ»

Заўтра адбудзецца візыт міністра асьветы і навукі Літвы ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, супраць студэнтаў якога, як раней паведамлялася, «узбуджаная судовая справа Літоўскім саюзам студэнтаў».


старшыня самакіраваньня ЭГУ Максім Мілто

Міністар асьветы зьявіцца ў ЭГУ заўтра, 4 лістапада.

Як заявіў прарэктар ЭГУ па акадэмічных пытаньнях Аляксандр Калбаска, «падобная цікавасьць з боку міністра Стэпановічуса можа быць справакаваная, у тым ліку, інфармацыяй, што аб прэтэнзіях прэзыдэнта Саюзу студэнтаў Літвы да студэнтаў ЭГУ, якія да гэтага часу застаюцца невядомымі».

Раней паведамлялася, што студэнтам ЭГУ стала вядома аб судовым зыску, які быў пададзены супраць іх прэзыдэнтам Саюзу студэнтаў Літвы Дайнюсам Дікшайцісам.

Спадар Дікшайціс адмовіўся камэнтаваць для Generation.bY падрабязнасьці справы «ў мэтах празрыстасьці» і заявіў, што самакіраваньне ЭГУ будзе «апэляваць да Міністра адукацыі Літвы».

Літоўскі саюз студэнтаў быў заснаваны ў 1991 годзе і зьяўляецца найвышэйшай незалежнай студэнцкай арганізацыяй Літвы. Самакіраваньне Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту таксама ўваходзіць у LSS.


Донары даюць ЭГУ нямала магчымасьцяў для спрэчнага самапіяру

Нагадаем, другое лістапада акрамя абвесткі, распаўсюджанай самакіраваньнем ЭГУ, адзначылася пачаткам суду над беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім у Менску і сьвяткаваньнем дня памінаньня памерлых продкаў Дзяды ў Беларусі. Акрамя гэтага, за 7 гадоў да гэтай даты Вярхоўны суд Беларусі адмовіў кіраўніцтву Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў задавальненьні зыску да Міністэрства адукацыі ў сувязі са скасаваньнем ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне адукацыйнай дзейнасьці.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.