Exist-M: «Час ужо паказаць сабе!»

Менскі мэтал гурт Exist-M пачынае новы пэрыяд сваёй дзейнасьці зь цьвёрдым жаданьнем выступіць па ўсёй Беларусі, а таксама як мага болей у суседніх краінах.

У кастрычніку і лістападзе адбудуцца канцэрты ў Брэсьце і Горадні. 29 кастрычніка гурт выступіць у кіеўскім клюбе “Xleb” разам зь вядомым украінскім мэтал-гуртом Fleshgore, а напрыканцы лістапада ў якасці хэдлайнера на фестывалі у заходнем Луцку. Таксама ў хуткім часе адбудуцца выступы ва украінскіх Сумах, Хмельніцкім, Данецку, расейскім Смаленску і ў польскім Сулецыне і нават у госьці чакае далекі Ужгарад, але на жаль пакуль ня мае сродкаў запрасіць да сабе.

Заўсёды маладыя, але ўжо з 6-гадовай гісторыяй Exist-M нарэшце вызначыліся з канчатковым складам і гатовыя да актыўнай канцэртнай дзейнасьці. Чацьвёртым і канчатковым удзельнікам калектыву стаў бубнач Вадзім Forneus Кандрацюк вядомы па сумеснай працы з камандамі ID:Vision, DEATHBRINGER, SOLARWARD і шмат якімі іншым.

«Мы не патасныя, у нас няма складаных райдэраў ці спэцыфічных патрабаваньняў» – гаворыць дырэктар калектыву Яўген Беркутаў, – «Наша галоўная мэта, каб нашу музыку і нашыя ідэі пачула як мага болей народу. Таму мы гатовыя выступаць хоць у ДК, хоць на рэпетыцыйных базах, ці на простых андэграундных канцэртах. Нашая мара даць канцэрты ва ўсіх закутках роднай краіны, нават у тых, куды яшчэ “не ступала нага музыкаў”. Хай гэта будзе і Столін, і Брагін і Хойнікі. Нашыя патрабаванні даволі простыя – добры гук і каб дызельны сіненькі мінівэн нашага сябра на якім мы езьдзім ня стаў без паліва)!»

23 кастрычніка гурт выступаў у родным Менску, у клюбе Салтайм разам з украінцамі E.M.I.L.I.A., Таксама чакайце ў хуткім часе Exist-M :

  • 29 кастрычніка, Кіеш , клюб XLIB
  • 5 лістапада, Гродна , ДК імя Грэка
  • 12 лістапада, Брэст , ДК БЭМЗ
  • 19 лістапада, Луцк, клюб Зміна

14:40, 24/10/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.