Аплату за студэнцкія інтэрнаты падвышаюць у некалькі разоў

Студэнцкія інтэрнаты падзеляць на цэнавыя катэгорыі. За «добрыя» інтэрнаты плаціць прыйдзецца прыкладна ў шэсьць разоў болей, чым цяпер.

«Прынятае рашэньне зрабіць плату за пражываньне ў студэнцкім інтэрнаце дыфэрэнцыраванай. Пагадзіцеся, што плата ў 15.7 тыс. за пражываньне ў камфартабэльным пяцімясцовым блёку з двух пакояў з кухняй і санвузлом проста не лягічная», — заявіў у інтэрвію БелТА намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Чыноўнік кажа, што ў беларускіх інтэрнатах створаныя «віп-ўмовамы», і прапануе ўзьняць кошт пражываньня ў лепшых зь іх да 105 тысячаў.

Пражываньне ў інтэрнатах зь нізкім узроўнем камфартабэльнасьці абыдзецца ў два разы болей, чым цяпер, і каштаваць будзе 35 тыс., у інтэрнатах другога узроўню — 70 тыс.

Верагодна, пад «камфартабэльнымі» інтэрнатамі Тозік меў на ўвазе найперш тыя будынкі, што ўзьведзеныя ў студэнцкай вёсцы. Цяпер там засялілі 3 інтэрнаты, а пабудаваць мяркуюць яшчэ 8.

Па словах Тозіка, атрыманыя за пражываньне ў інтэрнатах сродкі будуць паступаць у распараджэньне вышэйшай навучальнай установы. За гэтыя грошы ВНУ будзе аказваць дапамогу тым студэнтам, якія вымушаныя здымаць жыльлё.

Цяпер кампэнсацыя за здымнае жытло для менскіх студэнтаў складае $1.1 у месяц.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.