На фольк-фэсьце «Камяніца» выступіць Алег Скрыпка

3-га верасьня пад Менскам адбудзецца фольк-фэст «Камяніца». Гэтым разам мерапрыемства ўзначаляць беларускія гурты «Троіца», Osimira, а таксама лідэр украінскага рок-група «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка.


Фотарэпартаж з фольк-фэсту Камяніца'2010

Фэст адбываецца ўжо трэці год запар у Музэі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, 4 км. за аўтарынак «Малінаўка»), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музэю. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.


Алег Скрыпка на фэстывалі «Джаз Кактэбель»

Для кожнага з хэдлайнэраў фэстывалю выступ на сёлетняй «Камяніцы» будзе знакавым. Этна-трыо «Троіца» ўпершыню прадставіць у Беларусі на вялікай сцэне свой ухвалены крытыкамі новы альбом «Зімачка». Магілёўскі гурт Osimira, які добра ведаюць у Расіі, Украіне і Польшчы, выступіць ў Менску ўпершыню з 2007 года. А для лідэра «ВВ» Алега Скрыпкі гэта першы ў Беларусі выступ з фольк-праграмай.

«Алег Скрыпка – ня толькі знакаміты рок-музыка, але і вядомы прапагандыст украінскай культуры, у тым ліку народнай. Напрыклад, ён зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком вядомага ўкраінскага фольк-фэсту "Краіна мрій" і розных яго адгалінаваньняў, – распавядае каардынатар "Камяніцы" Сяргей Чагрынец. – Яму цікава паказаць беларускай публіцы сваю фолькавую праграму, паглядзець, як гэта адбываецца ў нас, знайсьці нейкія новыя гурты для свайго фэсту. Нам вельмі прыемна, што гэта ня проста нейкія грашовыя стасункі».

Уваход будзе адбывацца па квітках музэю, якія каштуюць 10 тыс. руб. для дарослых і 5 тыс. руб для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасьць ня толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазыцыю. Папярэдні продаж квіткоў – вул. Кальварыйская 17 – 614, тэл. (017) 209 41 63. Даведка: (029) 670 13 30.

02:00, 17/08/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.