Чацьвертая пяцёрка заявак на конкурс Басовішча-2011

Штогод «Басовішча» дае магчымасьць пазнаёміцца з маладымі беларускімі гуртамі. Што зьявілася новага ў беларускай альтэрнатыўнай музыцы? Generation.by працягвае агляд заявак ад маладых гуртоў, што зьвярнуліся на конкурс фэстывалю. І так, чацьвертая (фінальная) пяцёрка гуртоў, гатовых пазмагацца за галоўныя прызы на гістарычнай сцэне ў борыку Гарадка на Беласточчыне: знаёмімся з Indra, «Кашлаты Вох», «Спрат», Yellow Power i ZnaRock.

У першых аглядах мы ўжо пазнаёміліся з гуртамі:

Цяпер працягваем!

У 2005 годзе гурт запісаў дэма «Ёсьць Кантакт», а ў пачатку 2007 года – выданьнем дэбютнага альбому «Сонцавакол» на студыі Rembrandt у Беластоку. Indra ўдзельнічае ў рок-фэстах у Полацку, Езярышчы, Менску, Віцебску, у Польшчы, часта выступае ў шэрагу супольных канцэртаў. Гурт зьяўляецца арганізатарам Полацкага рок-клюба, які дае магчымасьць маладым гуртам выступаць і мець кропку для рэпэтыцый. Таксама музыкі гурта ладзяць штогадовы фэст Live in Rock.

«Мы ўдзельнічалі ў конкурсе Басовішча ў 2007 годзе. Уражаньні засталіся самыя пазытыўныя: добрая атмасфэра па-за сцэнай, падчас фэсту мы пазнаёміліся з рознымі гуртамі, як ужо вядомымі, якія раней мы бачылі толькі па ТВ:) і марылі выступіць зь імі на адной пляцоўцы, так і такія ж як мы – маладыя і пэрспэктыўныя. Увогуле гэта быў вельмі файны і цікавы вопыт. Ад сёлетняга фэсту чакаем добрага настрою, пазытыўнай атмасфэры, сустрэчы з добрымі знаёмымі і спадзяемся на перамогу – бо ў нас ужо гатовы матэрыял на альбом, але хочацца зрабіць яго ў прафэсійнай студыі. Рыхтуем для выступу ў конкурсе праграму з песень да будучага альбому «Раз і назаўсёды!»

    Кашлаты Вох

  • Горад: Менск
  • Год стварэньня: 2006
  • Стыль: з 2006 па 2008 — акустычны фолк, з 2009 — фолк-панк / фолк-панк
  • У Сеціве: сайт
  • Трэк: kashlaty_voh_-_13.mp3

«Спадзевы: прыехаць, пайграць, набухацца, патрахацца і атрымаць ад усяго фэсту асалоду. Мы вас любім, любіце і Вы нас… Раней у фэсьце ня ўдзельнічалі. У мінулым годзе запісалі дэмку на дыктафон, а ў гэтым ужо можам прадставіць слухабельныя запісы, зробленыя на бабулін бабіньнік. І ўсё гэта дзеля Басовішча!»

    Спрат

  • Горад: Берасьце
  • Год стварэньня: 2006
  • Стыль: «кантры-кор»
  • Трэк: sprat_kaver_nd_paru_u_e.mp3
  • У Сеціве: сайт

«У 2010-м Спрат прыняў удзел у конкурснай частцы Басовішча. Фэст прынёс пазытыўныя ўражаньні ды пакінуў устойлівае жаданьне вярнуцца, падштурхнуў лепей працаваць над сабой ды нашымі песьнямі. За год пасьля БАСоў гурт пасьпеў заняць 2-е месца ў фэстывалі маладых гуртоў памежжа Sounds of Borderland — Wisznice 2010, трапіць на складанку кавэраў «Нэйра Дюбэль», выдаць сынгл «180», прысьвечаны 100 і 80-годзьдзю нараджэньня Геніюш і Караткевіча, ды зрабіць некалькі цудоўных выступаў. Зараз гурт рыхтуе альбом, здымае кліп на нядаўна запісаную песьню, ды адчувае ў сабе моц пазмагацца за прызы Басовішча».

«Рэпетавалі, рэпетавалі, рэпетавалі з пераменным посьпехам недзе з 2007 г оду — з часоў паступленьня ва ўнівэрсытэт. Была невялікая колькасьць выступаў у канцы 2010 і пачатку 2011 году, аднак ня можам пахваліцца ўдзелам у шматлікіх канцэртах, а удзелам у «Басовішчы» і пагатоў. Тым ня менш, за гады плённай працы на ніве карычневай ноты мы шукалі ўласнае гучаньне і ўпарта ўдасканальвалі канцэпцыю гурта. У выніку прыйшлі да таго, што самі ня можам вызначыць наш музычны стыль, і шчыра спадзяемся, што менавіта «Басовішча» нам у гэтым дапаможа. Граем пераважна беларускамоўную музыка, але гэта наўрад ці трывалая канцэпцыя па адраджэньні Роднае старонкі – так проста атрымліваецца:)»

    ZnaROCK

  • Горад: Менск
  • Год стварэньня: 2009
  • Стыль: СКАкантры, дыскаСКА і полька-тапатуха
  • Трэк: znarock_-_ja_ema_mama.mp3
  • У Сеціве: vkontakte

«Гурт сабраўся два гады таму. Адразу намацаўся пазытыўны ўхіл, гэткі ска-панк\ ска-кор са смычковай сэкцыяй замест духавой. Спачатку абкатвалі акустычную праграму, нават удзельнічалі ў «Бардаўскай восені 2009» (якія з нас барды=), але нас заўсёды цягнула граць нармальную электрычную праграму. Над ёй зараз актыўна і працуем. Мяркуем, што ўлетку выпусьцім наш першы сынгл. У фэсьце раней удзельнічалі толькі ў якасьці актыўных гледачоў. Безумоўна, хочацца выступіць на мега-легендарнай сцэне, пабачыць гэтыя стомленыя пасьля першай ночы твары, млявыя тры целы пад сцэнай і адлабаць сваю праграмку на дзесятачку) Галоўнае — не напіцца ў дзюпель, а ўсё астатняе мусіць атрымацца)».

Яшчэ на конкурс прынятыя заяўкі ад гурта Miatlica зь Любліну ды праекту рэпера Вожыка і Насты Шык.

Арганізатары фэстывалю — сябры БАСу завершылі прыём заявак на конкурс «Басовішча-2011». Пазьней журы фэстывалю абярэ каманды, якія й будуць запрошаныя на конкурсную частку «Басовішча» ў Гарадок (Польшча). 

Generation.bY зьяўляецца галоўным інфармацыйным партнэрам «Басовішча» ў Беларусі. Усе навіны сёлетняга фэсту, а таксама папярэдніх гадоў — у адмысловым разьдзеле сайту.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.