Clover Club прэзэнтуюць летні сынгл «Fromage»

Пахі сыру ды сьвежай канюшыны летам натхнілі менскі гурт «Clover Club» на выпуск чарговага інтэрнэт-рулізу — сынглу «Fromage».


Музыканты працягваюць экспэрымэнтаваць, гуляючы з гучаньнем, стылямі і настроем сваіх песень. Так, асноўны трэк сынгла «Fromage» - гульлівы сюр пра сыр у галаве. Другая песьня — адмысловы сюрпрыз. Гэта сумесная праца Clover Club зь менскай камандай Hum Flying Bulletproof Noodle на ўжо знаёмую песьню «One more sad song» з EP Clover Club «So full of cLOVEr». Гучаньне рэміксу выкананае ў стылі ambient.

Пакуль Clover Club працягвае актыўную працу над запісам альбому і плянуе кліп, спампаваць іх сынгл «Fromage» можна на старонцы гурта: http://cloverclub.bandcamp.com/album/fromage

23:16, 09/06/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.