Кожны шосты беларускі студэнт спрабаваў наркотыкі

Паводле ананімнага апытаньня Міністэрства аховы здароўя, 73 тысячы беларускіх студэнтаў хаця б раз у жыцьці спрабавалі наркотыкі. Прычым 2.6 тысячы зь іх прызнаюцца, што наркотыкі ўжываюць увесь час. Самы папулярны наркотык у студэнтаў — каноплі.

Прадстаўнікі наркалягічнай службай Міністэрства аховы здароўя нядаўна агучылі вынікі дасьледаваньня, па выніках якога высьветлілася, што вопыт ўжываньня псыхаактыўных рэчываў мелі 16.7% студэнтаў. Гэта каля 73 тысячаў чалавек у абсалютных лічбах.

Як перадае БелТА, 6.8% студэнтаў ўжывалі наркотыкі хоця б адзін раз, 9.3% — некалькі разоў, а 0.6% (альбо 2.6 тысячы) — шматкроць.

Пераважная большасьць маючых вопыт наркатычнага спажываньня студэнтаў перавагу надае марыхуане. 30.8% апытаных прымалі наркотыкі ў выглядзе таблетак або парашка, яшчэ каля 6% уводзілі наркотыкі ін’екцыйным шляхам.

13 траўня Аляксандр Лукашэнка вырашыў пабудаваць на роднай Шклоўшчыне завод грыбоў. «Попыт на гэту прадукцыю вар’яцкі, а гэта хуткія грошы», — патлумачыў сваю ідэю дзеючы кіраўнік дзяржавы :)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0664 seconds.