Прэзэрватывы і вазэлін дазволілі набываць па льготным курсе

Нацыянальны банк уключыў сьпіртавыя настойкі, вазэлін і прэзэрватывы ў пералік мэдыцынскіх прэпаратаў, якія можна набываць на біржы па афіцыйным курсе. Цяпер краіна зь вялікай верагоднасьцю будзе забясьпечаная таннымі вырабамі гумовай прамысловасьці.

Некалькі дзён таму Нацыянальны банк прыпыніў продаж валюты на біржы для імпарту мэдыкамэнтаў. Раней набыць рэдкія ў Беларусі даляры дзеля пакупкі таблетак імпарцёрам можна было па афіцыйным курсе, але ў пэўны момант стала зразумела, што тэрмін «мэдыкамэнты» ў афіцыйны паперах не тлумачыцца, і пад іх могуць падпісаць усё што заўгодна: толькі б атрымаць валюту.

Таму Нацыянальны банк вырашыў патлумачыць, пад якія канкрэтна мэдыкамэнты можна атрымліваюць «льготную» валюту. У пералік увайшлі фармацэўтычныя субстанцыі, гатовыя мэдпрэпараты, расходныя матэрыялы для фармацэўтычнай прамысловасьці і аховы здароўя, мэдыцынская тэхніка і запчасткі да яе.

Таксама першапачаткова валюта будзе адпускацца на пакупку ў замежжы полівітамінных комплексаў, сьпіртавых настоек, вазэліну, прэзэрватываў і ваты. Вытрымкі са сьпісу Нацбанку друкуе «Інтэрфакс-Захад».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.