Выхад новага iPad беларускія памежнікі адзначылі канфіскацыяй 73-х iPhone 4

У дзень старту продажаў новай вэрсіі пляншэту iPad 2 стала вядома пра канфіскацыю беларускімі памежнікамі партыі іншай прадукцыі кампаніі Apple — тэлефонаў iPhone 4.


У Беларусі цана iPhone 4 даходзіць да $1450

Партыя ў 73 мабільнікі iPhone 4 агульным коштам Br205 млн. (каля 49 тысячаў эўра) была сканфіскаваная на гарадзенскай мытні. Як паведамляе сайт Гарадзенскага выканаўчага камітэту, памежнікі вырашылі, што неназваны грамадзянін Беларусі спрабаваў нелегальна ўвезьці іх з Польшчы.

Мытнікі адшукалі айфоны пад заднімі крэсламі аўтамабіля кантрабандыста Honda Element. У выніку аўтамабіль таксама канфіскавалі. Па словах супрацоўнікаў мытні, перавозчык тэлефонаў рухаўся па зялёным калідоры, і дэкляраваць перавозку айфонаў адмовіўся.

Як распавёў кантрабандыст, мабільныя тэлефоны былі атрыманыя ім у Польшчы для іх наступнай перадачы ў Беларусь. За перавозку айфонаў паабяцалі грошы.

Далейшы лёс 73-х iPhone 4, цана якіх у беларускіх інтэрнэт-крамах даходзіць да 1450 даляраў, пакуль невядомы. Паводле афіцыйных паведамленьняў, цяпер «па гэтым факце праводзіцца праверка».

Таксама ў пятніцу ў ЗША пачаліся продажы самай апошняй навінкі Apple — пляншэту iPad 2. Найбольш дарагая мадэль каштуе 829 даляраў ЗША.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.