Сацыяльныя сеткі стануць «складнікам ідэалагічнай работы»

Галоўны ідэоляг краіны Аляксандр Радзькоў накіраваў сваіх падначаленых у сацыяльныя сеткі, а таксама заклікаў шчыльней прапрацоўваць моладзь і прадпрымальнікаў.

«Галоўнае — жывы кантакт зь людзьмі, напрыклад, у цэхах, у дварах, ВНУ», — абвясьціў першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў на нарадзе ідэалягічных супрацоўнікаў сталіцы.

Адным з «ключавых напрамкаў» працы ідэолягаў павінныя цяпер стаць сацыяльныя сеткі, заявіў Радзькоў:

«Інтэрнэт запатрабаваны ў насельніцтва. Сацыяльныя сеткі прыцягваюць моладзь і аказваюць на яе уплыў. Таму электронныя носьбіты павінныя стаць адным са складальнікаў ідэалягічнай работы».

Акрамя Інтэрнэту, беларуская ідэалёгія працягне займацца моладзьдзю і болей увагі надасьць прадпрымальнікам. Моладзі дадуць «магчымасьць знайсьці сябе ў сваёй краіне», а ў прадпрымальнікаў будуць выхоўваць грамадзянскую пазыцыю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.