Швэдзкія студэнты вывучалі анатомію на целе свайго выкладчыка

Навучэнцы мэдыцынскага інстытуту ў Стакгольме атрымалі для першага ў іх жыцьці анатамічнага ўскрыцьця цела іх былога выкладчыка. Студэнты выдатна выканалі заданьне.

Калі студэнты Karolinska Institute прыйшлі на першае ў практыцы ўскрыцьцё, то сустрэлі на сэкцыйным стале нікога іншага як былога выкладчыка. Крыху адышоўшы ад першапачатковага шоку студэнты добрасумленна прыняліся за справу.

«Першае ўскрыцьцё — вельмі эмацыйная рэч, і мы рабілі яго над тым, каго ведаем», — пракамэнтаваў здарэньне для выданьня The Local адзін са студэнтаў Інстытуту.

Цікава, што інструктар студэнтаў не зьвярнуў увагу на тое, які «матэрыял» ім дастаўся. Зрэшты, самі студэнты таксама «вызначыліся»: ім назвалі імя таго, каго ім трэба было выкрываць, але тое выклікала толькі шэпт паміж навучэнцамі, ня болей.

Хаця пасьля ўскрыцьця, па сьведках студэнтаў, яны яшчэ доўга думалі пра тое, што здарылася зь імі. Пазьней прафэсарка Біргіта Сундэлін, якая адказвае за арганізацыю заняткаў, выказала шкадаваньне пра інцыдэнт, назваўшы яго «вельмі прыкрым». А загадчыца катэдры анкалёгіі і патанатоміі Ціна Даліаніс заявіла, што суперажывае студэнтам і разумее, што тое, што адбылося, стала для іх цяжкім перажываньнем, аднак ня лічыць дзеяньні Інстытуту памылкай.

«Гэта сапраўды жудасна, аднак часам навучальны працэс уключае падобныя падзеі. На жаль, яны [студэнты] павінныя з гэтым мірыцца», — сказала яна.

Мясцовая асацыяцыя студэнтаў-мэдыкаў усхваляваная падзеямі. Яна папрасіла кіраўніцтва ВНУ прыняць меры, каб болей такія інцыдэнты не паўтараліся.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.