Некалькі брытанцаў восем дзён правялі ў пабе, засыпаным сьнегам

Сем брытанцаў больш за тыдзень былі адрэзаныя ад зьнешняга сьвету ў высакагорным пабе на поўначы Англіі з-за сьнегу, які засыпаў дзьверы і вокны будынку.


Так выглядалі вокны паба ў Норт-Ёркшыры

Карчма The Lion Inn з пабам і гасьцявымі пакоямі, што знаходзіцца ў графстве Норт-Ёркшыр на вышыні больш за 400 мэтраў над узроўнем мора, апынулася занесенай сьнегам у канцы лістапада з-за магутных сьнегападаў, якія абрынуліся на Злучанае Каралеўства. Вышыня заносаў дасягала шасьці мэтраў, піша Daily Mail.

У выніку двое пастаяльцаў — шлюбная пара — і пяцёра працаўнікоў карчмы — усім не было і 25 гадоў — апынуліся адрэзанымі ад зьнешняга сьвету на восем дзён.

«Замкнёныя ў пабе», на праўду, ня надта нэрваваліся: у пабе быў добры бар, хуткасны Інтэрнэт і тэлебачаньне. Да таго ж, ложкаў усім хапала: паб можа прымаць да 150 наведвальнікаў адначасова.

«Было весела, мы ўвесь час жартавалі і сьмяяліся. Мы працягвалі выконваць неабходную працу, пэрыядычна прапускалі шкляначку, гулялі ў Манаполію і ўволю спалі», — распавёў кухар Дэніэл Батэрворт.

Як паведамляе BBC, толькі ў гэтую суботу да «зьняволеных» здолеў дабрацца сьнегаачышчальнік, які вызваліў ад заносу дарогу, якая вядзе «да вялікай зямлі».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.