Начныя прэм’еры на фэсьце «ЖывыГукON-line» (фота)

Калі знаёмыя пытаюць, дзе б узяць паслухаць малады гурт Clover Club, трызьняць пра рыжую харызматычную вакалістку зь імём Патрык, узахлёб распавядаюць пра новае гучаньне IQ48 і вострасацыяльныя тэксты песень з будучага альбому музыкаў — значыць, яны былі на «ЖывыГукON-line». А яшчэ чулі, бачылі і, магчыма, танчылі пад «Глебсьцераў», «Мутнаевока», «Гарадзкіх» ды віншавалі Піта з Днём народзінаў. Як там было — у нашым вялікім фотарэпартажы.

Чарговы канцэрт у межах музычнага праекту «ЖывыГукON-line» прыпаў на 7 лістапада. Акурат у «чырвоны дзень календара» сьвяткуе свой дзень народзінаў ідэйны кіраўнік праекту Піт Паўлаў. Сьвята, праўда, затрымалася на некалькі гадзінаў. Перад фэстам з аншлягавым канцэртам у «Рэактары» выступаў гурт Flёur, канцэрт якіх затрымаўся-зацягнуўся, і «Жывы гук» распачаўся пасьля адзінаццатай вечару. Аднак з сыходам апошняга цягніку мэтро насычанасьць залі не пацярпела.


Вялікі фотарэпартаж з «ЖывыГукON-line» 7 лістапада

tarka 21:00, 08/11/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0754 seconds.