Як на гістфаку музыкай восень рухалі

27 кастрычніка ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбыўся дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У імпрэзе ўзялі ўдзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, ZnaRock, а таксама Тацяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч. Атмасфэру студэнцкай вечарыны адчулі і мы і перадаем у фотарэпартажы.

Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі валянтэры дабрачыннага праекту дапамогі дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця «Стань бліжэй!».

У час мерапрыемства можна было атрымаць «добры пакунак», які дома напоўніць падарункамі і разам са сваімі пажаданьнямі перадаць актывістам праекту. Сабраныя «добрыя пакункі» будуць накіраваныя ў Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасьцямі фізычнага разьвіцьця.

Фотарэпартаж з канцэрту на гістфаку глядзім у нашым фотаблогу

vojur 14:00, 28/10/2010 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0703 seconds.