Амэрыканцы рыхтуюцца да праслухоўваньня Сеціва

Сапраўды рэвалюцыйныя закон рыхтуюцца ў нетрах амэрыканскіх спэцслужбаў. Паводле яго, кожнае паведамленьне ў Skype альбо Facebook пры неабходнасьці можа быць расшыфраванае і прачытанае. Прычым не істотна, у якой краіне яно было зробленая: у выпадку пагрозы бясьпецы Злучаных Штатаў спэцслужбы жадаюць мець права азнаёміцца зь любой інфармацыяй.

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША рыхтуе закон, які можа абавязаць уладальнікаў усіх сэрвісаў, што прадугледжваюць камунікацыю, — у тым ліку сацыяльных сетак, такіх як Facebook, мэсэнджэраў, такіх як Skype, і нават e-mail кліентаў для смартфонаў — дазволіць спэцслужбам «чытаць» перапіску і праслухоўваць перамовы карыстальнікаў. Аб гэтым піша The New York Times.

Ініцыятыву аргумэнтуюць тым, што бясьпека ЗША знаходзіцца пад пагрозай, бо ўсё болей патэнцыйных тэрарыстаў карыстаюцца Інтэрнэтам, а не старамодным тэлефонам. Спэцслужбы абяцаюць, што пры чытаньні электроннай пошты і праслухоўваньні Skype-званкоў яны будуць дзейнічаць у межах закону.

На думку Джэймса Дэмпсі (James X. Dempsey), віцэ-прэзыдэнту Цэнтру дэмакратыі і тэхналёгій, прапановы закранаюць «асноватворныя элемэнты інтэрнэт-рэвалюцыі», у тым яго дэцэнтралізацыю.

«Яны хочуць павярнуць стрэлкі гадзіньніка назад і прымусіць Інтэрнэт функцыянаваць так, як працуе тэлефон», — кажа спадар Дэмпсі.

Цікава, што амэрыканскія спэцслужбы і адміністрацыя прэзыдэнта хоча, каб дзейнасьць закону распаўсюджвалася і на замежныя кампаніі і дадзеныя. Гэта пагражае пэўным канфліктамі з урадамі іншых краін.

Закон, які можа быць прадстаўлены кангрэсу ЗША ужо ў наступным годзе, ставіць шмат пытаньняў, у тым ліку, як далёка могуць зайсьці спэцслужбы ў змаганьні з тэрарызмам і назіраньні за прыватным жыцьцём людзей. Як адзначае газэта, гэты закон можа стаць паказальным для спэцслужбаў усяго сьвету.

Тым часам, спэцыялісты ўжо абмяркоўваюць месца, дзе інфармацыя, падслуханая ў Сеціве, магла б захоўвацца, а таксама тыя галаўныя болі, зь якімі могуць сутыкнуцца распрацоўшчыкі праграм і абсталяваньня ў выпадку прыняцьця законапраекту. Як спэцслужбы будуць узаемадзейнічаць з замежнымі правайдэрамі, а таксама распрацоўшчыкамі некамэрцыйнага праграмнага забесьпячэньня, застаецца незразумелым.

Болей пра законапраект і дыскусіі вакол яго чытайце ў The New York Times.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.