Конкурс для маладых журналістаў ад Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа

Маладых журналістаў запрашаюць даведацца, як жыве моладзь ва ўмовах, калі ўзброены канфлікт ці сытуацыя зьяўляюцца часткай штодзённай рэальнасьці.

Па выніку конкурснага адбору чатыры маладых журналіста атрымаюць магчымасьць паехаць на тыдзень у складзе дэлегацыі Камітэту ў Грузію, Ліберыю, Ліван ці на Філіпіны.

Патрабаваньні да ўдзелу:

  • Узрост 18–25 год
  • Выдатнае валоданьне ангельскай і/ці францускай
  • Выдатныя камунікацыйныя навыкі і творчы падыход
  • Уменьне працаваць у шматнацыянальнай камандзе
  • Мець цікаўнасьць да тэмаў, якія хвалююць моладзь, і да гуманітарнай дзейнасьці
  • Пацьверджаны досьвед працы дабраахвотнікам у сфэры, зьвязанай з аказаньнем сацыяльных паслуг ці ажыцьцяўленьнем гуманітарнай дзейнасьці.

Падрабязьней — на сайце арганізатараў конкурсу. Дэдлайн для падачы заявак — 1 кастрычніка.

Інфармацыя паводле прэс-службы БАЖ

15:00, 01/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0662 seconds.