Завяршыўся першы этап галасаваньня ў конкурсе «Прэс-фота Беларусі»

Журы конкурсу, якое складаецца зь дзесяці замежных вядомых фотакарэспандэнтаў, адабрала шот-ліст зь лепшых здымкаў беларускіх фатографаў, дасланых на конкурс.

Belarus press-photo

У намінацыях «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Штодзённае жыцьцё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Глямур і рэкляма» былі адабраныя здымкі 35 фатографаў з 94-х, што ўдзельнічалі ў конкурсе.

Адабраныя здымкі ўвойдуць у выніковую выставу конкурсу і ў адмысловы каталёг.

Цяпер адбываецца другі этап галасаваньня, у якім будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях і гран-пры конкурсу. Па завяршэньні другога этапу галасаваньня будзе вызначаная дата ўзнагароджаньня пераможцаў.

Конкурс «Прэс-фота Беларусі» заяўлены як штогадовы. Арганізатары разьлічваюць, што ў прафэсійных прэс-фатографаў зьявіцца пляцоўка для рэгулярнага падвядзеньня вынікаў працы, вызначэньня дасягненьняў і аб'ектыўнай ацэнкі агульнага ўзроўню беларускай прэс-фатаграфіі.

Сёлета на конкурс прымаліся здымкі зробленыя ў 2005—2009 гг. 

vojur 14:53, 15/04/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.