У Менску пройдзе Фэстываль мыльных бурбалак

Запускаць у неба мыльныя бурбалкі з надыходам вясны стала добрай традыцыяй у многіх гарадах сьвету. У Менску таксама неаднойчы праходзілі такія флэшмобы. Наступная магчымасьць спрычыніцца да пызытыву й дзіцячай непасрэднасьці ўжо хутка — 11 красавіка на пляцы Незалежнасьці.


Фота з Мыльных Бурбалак у Дзень міру ў верасьні 2009-га.

Што будзе: запуск у неба мыльных бурбалак. Мары збываюцца!

Куды ісьці: у 13:30 агульны збор на пляцы Незалежнасьці. Чакаем да 13:45 тых, хто спазьняецца, і пачынаем выдзьмуваць бурбалкі! Ніякага сыгналу пра старт ня будзе. А 14:00 рушым у бок парку Янкі Купалы, па дарозе пускаем бурбалкі й дорым мінакам свае ўсьмешкі:)

Што неабходна ўзяць: мыльныя бурбалкі, якія прадаюцца ў любым газэтным шапіку ці дзіцячай краме. Таксама мыльны раствор можна зрабіць самому (як?). Пажадана апранацца сьвяточна — ды хоць у касьцюм рыбкі, пеўня ці прынцэсы. Напоўнім фэст сьвяточным настроем і чараўніцтвам!

Дождж, сьнег, маланка, мор нічога не адмяняюць! Прыходзьце з парасонамі ці дажджавікамі. З-пад парасону бурбалкі вельмі прыгожа вылятаюць:)

Фота- і відэаздымкі вітаюцца, але не забывайце запускаць бурбалкі.

Узрост ня мае значэньня. Бярыце з сабою мамаў, татаў, бабуляў, дзядуляў і канешне ўсіх сяброў!

by_dreamflash

14:00, 05/04/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.