На вялікім сольным канцэрце «Крама» прэзэнтавала новыя песьні

Krama 

Вечарам 3-га лютага легендарны беларускі гурт адыграў у «Рэактары» свой сольны канцэрт. Харызма й энэргія «Крамы» хутка сагрэлі зімовую прахалодную залю.

 

А пасьля таго, як Ігар Варашкевіч прасьпяваў: «Гэй, там, налівай, налівай ды выпівай. Танчы!», слухачы з гатоўнасьцю выканалі прапанову — атмасфэра вечару накалілася і пратрымалася на высокім эмацыйным узроўні да самага завяршэньня.

 

 

  

Апроч сваіх вядомых гітоў «Крама» прадставіла і дзьве новыя песьні — «Дзяўчынка са шклянымі вачыма» і «З Новым Годам». Пры выкананьні апошняй увесь гурт апрануў чырвоныя капелюшы Санта Клаўса і павіншаваў сваіх гасьцей зь мінулымі сьвятамі.

 

Яшчэ 20 здымкаў з канцэрту «Крамы» — у фотаблогу Generation.by

Аўтары фота Саня і Каця Маламы 

Саня Малама 17:50, 04/02/2010
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3622 seconds.