Японскія манахі рэклямуюць храм алькагольным барам і гіп-гопам

Каб прыцягнуць увагу моладзі да рэлігіі, будыйскія манахі зь японскага храму вырашылі стаць «бліжэй да народу» і адчынілі «Манаскі бар». Засваеньню вучэньня ў бары дапамагаюць ня толькі сьпіртовыя напоі, але й выкананыя гіп-гопам мантры.


Выява pix-now.com

Як паведамляе CNN, аўтары ідэі адзначаюць, што прырост прыхаджанаў пасьля новаўвядзеньняў павялічыўся ўдвая.

Манахі сьцьвярджаюць, што алькаголь не супярэчыць рэлігійным перакананьням і дазваляе зрабіць будызм бліжэй да народу, што вельмі актуальна ў час спаду цікаўнасьці да рэлігіі ў Японіі. Праўда, прыхільнікі традыцыйных накірункаў лічаць «Манаскі бар» прафанацыяй рэлігіі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0705 seconds.