Беларусь усё бліжэй да забароны расьпіцьця піва на вуліцах

Піць піва на вуліцах гарадоў Беларусі верагодна хутка забароняць. Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў заканадаўства, згодна зь якімі за расьпіцьцё піва ў грамадзкіх месцах могуць і арыштаваць. Акрамя гэтага, плянуецца забараніць захоўваньне больш чым 5 літраў самагону. Папраўкі чакаюць рэзалюцыі прэзыдэнта.

Як паведамляе БЕЛТА, ухваленыя сэнатарамі папраўкі ўстанаўліваюць «адміністрацыйную адказнасьць за расьпіцьцё слабаалькагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, сквэрах, парках, грамадзкім транспарце і іншых грамадзкіх месцах, акрамя тых, якія прызначаныя для іх ўжываньня».


Гэты ліст ад Мінгарвыканкаму сьведчыць аб тым, што на дадзены момант піць піва ў грамадзкіх месцах дазволена. Спампаваць копію можна тут

Згодна з папярэднімі паведамленьнямі, правапарушальнік будзе вымушаны заплаціць да 280 тыс. рублёў (ці 8 базавых велічыняў). Калі ж парушальнік на працягу году другі раз пап’е піва на вачах у грамадзтва, яму пагражае штраф ад 2 да 15 базавых велічыняў ці адміністрацыйны арышт.

Акрамя гэтага, у Беларусі будзе забаронена захоўваньне самагонных апаратаў, больш за 5 л самагонкі або 30 л брагі. За выраб гэтых напояў, а таксама іх набыцьцё фізычнымі асобамі будзе ўсталяваная адказнасьць.

Папраўкі пакуль не набылі моц, бо яшчэ патрабуюць подпісу прэзыдэнта. Піць піва на вуліцах беларускіх гарадоў пакуль можна, аб чым сьведчыць ліст Мінгарвыканкаму.

У цяперашняй сытуацыі ўсё больш актуальнай становіцца нефармальная веда аб месцах, дзе піць піва ніколі не забароняць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0676 seconds.