Нобэлеўская прэмія міру — Абаме

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру за 2009 год. Яго ўзнагародзілі «за вялізныя намаганьні па ўмацаваньні міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі».

У прыватнасьці, адзначаецца, што першы афраамэрыканец на пасадзе прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі атрымаў гэту ўзнагароду дзякуючы яго захадам супраць распаўсюду ядзернай зброі і актыўнай барацьбы за мір.

 

У гэтым годзе на прэмію міру прэтэндавала рэкордная колькасьць намінантаў — 205 чалавек. Прэм’ер-міністар Зімбабвэ і кітайскі дысыдэнт называліся сярод фаварытаў узнагароды.

Прадстаўнікі Нобэлеўскага камітэту адзначаюць, што гэтай узнагародай яны хацелі б падтрымаць захады Абамы, нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца на сваёй пасадзе толькі першы год, перадае BBC.

Прэмія ў 2009 годзе складае 10 мільёнаў швэдзкіх крон (каля 970 тысяч эўра).

У папярэднія гады на Нобэлеўскую прэмію міру намінаваліся два беларусы — праваабаронца Алесь Бяляцкі і экс-сьпікера Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.