У Менску абіраюць лепшых бармэнаў

 

Ужо прайшоў другі раўнд спаборніцтваў сярод беларускіх бармэнаў Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009. Конкурс складаецца з трох раўндаў, у кожным зь якіх абіраецца па тры лепшых удзельніка для фіналу. Зацаніць майстэрства самага лепшага беларускага бармэна ці бармэнкі можна будзе ў лістападзе, а паглядзець на віртуознасьць удзельнікаў другога раўнду можна ўжо зараз.

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

Першы адборачны раўнд адбыўся 2 чэрвеня і вывеў у фінал бармэнаў: Кірыл Касьцюкоў (Bacardi Flair School), Яўген Пятроў (бар Chicago) і Андрэй Грушынаў (боўлінг-клюб Metro, Горадня).

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

Другі тур Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009 адбыўся 4 жніўня у кактэль-бары «Barberry» боўлінг-цэнтра «Madison». Пачаўся ён з прэс-канфэрэнцыі, дзе Сяргей Хораў, адзін з прадстаўнікоў каманды Planet Z, прадставіў удзельнікаў канфэрэнцыі: Андрэя Шарамета (уладальнік бару «Barberry»), Сяргея Кадацкага (стваральнік Міжнароднага Цэнтру Бармэнаў Planet Z) і Сяргея Сідзенка (адзін з першых вучняў і ўдзельнік каманды Planet Z).

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

У далёкім ужо 1995 годзе ва Ўкраіне Сяргей Кадацкі, узяўшы за аснову веды італійска-амэрыканскай Школы і свой уласны досьвед прафэсійных дасягненьняў («Зялёны мэксыканец»), стварыў Цэнтар, які пачаў навучаць прафэсіі бармэнаў. А з 1998 году Цэнтар Бармэнаў Planet Z праводзіць розныя спаборы сярод бармэнаў як арганізатар, з году ў год удасканальваючы тэхналёгію правядзеньня конкурсаў.

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

У другім туры конкурсу камандзе Цэнтру Бармэнаў Planet Z давялося прыняць удзел у судзействе 10 кандыдатаў на адбор у фінал спаборніцтва, які пройдзе ў лістападзе 2009-га. Але перад гэтым адбудзецца яшчэ 3-ці тур у пачатку кастрычніка. Пры выстаўленьні балаў журы ацэньвала складанасьць трукаў, крэатыўнасьць, упэўненасьць у дзеяньнях і агульнае ўражаньне ад шоў.

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

Праз відовішчныя шоў даказвалі свае таленты 10 бармэнаў з розных гарадоў і клюбаў Беларусі: Аляксандр Журко (клюб «Белая Вежа»), Аляксандра Бондзіна (рэстаран Falcone), Генадзь Нiканчык (клюб Times), Мікіта Магілёўцаў (клюб Metro, Магілёў), Нік Рыжэнка (клюб «Эльдорада», Магілёў), Ігар Кірылаў (клюб Metro, Магілёў), Кім Мазур (клюб Next), Дзяніс Касьнікоўскі (BarBerry), Андрэй Барысік (боўлінг-клюб Metro, Горадня), Альгіс Пракаповіч (клюб Titan).

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

Шоў было вартае! Пад дынамічную музыку, якая таксама спэцыяльна падбіралася бармэнамі, выконвалася жангляваньне і складаныя трукі. Кожны з удзельнікаў рабіў сваю індывідуальную праграму. Бармэны мусілі за 5 хвілін прыгатаваць па тры кактэлі, і пастарацца як мага меней бутэлек выпусьціць на падлогу, бо за гэта журы здымала балы.

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

Па заканчэньні другога туру Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009 вымалявалася такая карціна: першае мейсца — Альгiс Пракаповіч (клюб Titan), другое мейсца — Дзяніс Касьнікоўскі (клюб Times) і трэцяе мейсца — Мазур (клюб Next). Аляксандры Бондзінай, як адзінай дзяўчыне на спаборніцтвах, уручылі заахвочвальны прыз:)

Planet Z — FlaIr Open Minsk 2009

Поўны фотарэпартаж з конкурсу (40 фота) глядзіце ў фотаблогу Generation.bY

Аўтар фота Julia_Fox

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.