27 чэрвеня ў клюбе «Графіці» першая сустрэча па абмене кнігамі і дыскамі

Менскі клюб «Графіці» прапануе наведвальнікам па суботах зьбірацца і мяняцца кнігамі і дыскамі, каб выратавацца ад шафаў, у якіх натоўпяцца кнігі і дыскі — някепскія, але не такія, каб іх там вечна трымаць. Цяпер «Графіці» — яшчэ й арт-кафэ, кажуць уладальнікі клюба. Чаму? Таму што субота цяпер — дзень уладальнікаў поўных шафаў.


Клюб «Графіці». Выява з сайту graffiti.by.

«CD/DVD/Book Change: прыносьце кнігі і дыскі ў добрым стане, якія ўжо вам паднадакучылі, і мяняйцеся зь іншымі людзьмі. А некаторыя можна будзе прадаць, памяняць ці падарыць нашаму клюбу. А каб усё выглядала інтэлігентна, нясіце тыя кнігі, якія не старэй 2000 году выпуска і не „ширпотреб“ (Данцова і Ко — годнасьці ніжэй нашай)», — кажуць «графітчыкі».

Першая сустрэча пройдзе 27 чэрвеня з 12:00 да 16:00 у арт-кафэ «Графіці» (зав. Калініна 16). Будзе абмен і раскоша чалавечых камунікацыяў. Мяркуецца, што пасьля першай сходкі такое будзе адбывацца раз у месяц і ў будучым.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.