27 чэрвеня ў Менску фэстываль «Жывы Гук ON-line» з вольным уваходам

27 чэрвеня ў нядаўна адчыненым «Дворыку ЦДА» (калі абыйсьці Дам афіцэраў справа і падняцца па крутой высокай лесьвіцы) пройдзе першы канцэрт «Жывы Гук ON-line» у новым фармаце і з бясплатным уваходам.

 

У адрозьненьні ад канцэртаў у мінулым абноўлены праект арыентуецца не на выступы вялікіх «зорак», а на стварэньне ўнікальнай атмасфэры.

Гэта будзе хутчэй не канцэрт, а дзейства, на якое можа быць запрошаны любы жадаючы: ніякіх уваходных квіткоў, у межах праекту пастаянна гучыць жывая рок-музыка сучасных беларускіх гуртоў, яе слухаюць, пад яе танчаць, п’юць піва і камунікуюць.

У выніку канстынгу, роздумаў і шматразовых праслухоўваньняў прэтэндэнтаў, арганізатары «Жывога Гука ON-line» спыніліся на сьпісе з шасьці гуртоў.

Праект «Жывы Гук On Line» працягваецца, і арганізатары аб’яўляюць наступны кастынг сярод гуртоў на права ўдзелу ў праекце. Свае запісы, інфармацыю пра гурт, запрашэньні на рэпэтыцыю і ўсё, што можа дапамагчы скласьці ўяўленьне пра творчасьць каманды, патрэбна да 15 чэрвеня прысылаць на адрэсу прэс-службы праекту anna.trubachova@mail.ru ці паведаміць па тэлефонах + 375 296 88 61 74 і +375 292 59 96 54. Каманды, што пройдуць нястрогі кастынг, будуць уключаныя ў плэй-ліст праекту і абавязкова выступяць на яго сцэне.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0813 seconds.