5 чэрвеня вялікі этна-джазавы канцэрт Akana-NHS і немцаў Diagilew Project

Нямецкі джазавы гурт Diagilew Project разам з аўтэнтычнымі беларускімі прыгажунямі Akana-NHS (Руся, Ірэна Катвіцкая, Надзя Чугунова) пры падтрымцы Кастуся Гарачага (Apple Tea) зьнішчаць стэрэатыпы пра джаз і засьпяваюць песьні амэрыканскіх нэграў на лад Усяслава Чарадзея.

Калі паспрабаваць дадаць да клясычнай кампаніі нэграў з Гарлема вакальныя традыцыі нашых бабуль з Палесься, зьверху пасыпаць саксафонам і прыперчыць клярнэтам, атрымаецца як раз тое блюда, якое плянуюць падаць музыкі 5 чэрвеня на пляцоўцы Моладзевага тэатру эстрады.

Сапраўды, як могуць гучаць песьні продкаў беларусаў часоў Усяслава Чарадзея пад саксафон? Музыкі запэўніваюць, што прадэманстраваць гэта і заадно перавярнуць уяўленьні пра сучасны джаз лёгка здолеюць тры чароўных беларускіх галасы з паганскімі сьпевамі.

Акрамя ўласна сьпеваў у праграме заплянаваны аўтэнтычны блёк беларускай моды. Таксама хлопцы з Diagilew Project выканаць некалькі ўласных твораў.

5 чэрвеня. Пачатак у 19.00. Моладзевы тэатар эстрады (вул. Маскоўская, 18а).

Квіткі па тэлефонах:+375 296 20 65 94, +375 293 42 66 30

00:03, 15/05/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0676 seconds.