Новы прэзыдэнт ЗША як падручнік ангельскай мовы

З дапамогай прамоваў Барака Абамы японцы вырашылі падвысіць узровень ангельскай. Зборнік прамоваў амэрыканскага прэзыдэнта ператварыўся ў мегагіт у Японіі. Ужо прададзена больш за 400 000 копій.

 

Яшчэ адна грань таленту прэзыдэнта ЗША Барака Абамы выявілася дзякуючы японцам, што вывучаюць ангельскую мову. Кніга, якая складаецца з прамоваў прэзыдэнта, стала ў Японіі бэстсэлерам. Школы ангельскай мовы ў Токіё паглынула хваля абамаманіі: цяпер японцы ўважліва слухаюць прамовы прэзыдэнта, а самыя цікавыя выразы нават імкнуцца запомніць.

Барак Абама скарыў японцаў, якія прызвычаіліся да непрыкметных і шэрых кардыналаў, што дамінуюць на мясцовай палітычнай сцэне, сваімі зразумелымі і дакладнымі прамовамі. Асабліва ўпадабаліся японцам словы, якія дэманструюць характар Барака Абамы. Напрыклад Perseverance упартасьць.

Японцы вылучаюць тэхніку мовы Абамы, яе рытм, што гучыць для іх вельмі прывабна. Падаецца, выява Барака Абамы ўжо трывала замацавалася на паліцах такійскіх кнігарняў. Зрэшты, як і на паліцах газэтных шапікаў.

І калі вы падыдзеце да японца, што ўпарта ўдасканальвае сваю ангельскую ў кампаніі з амэрыканскім прэзыдэнтам, то на пытаньне «ці разьлічваеце вы на посьпех у вывучэньні ангельскай?» рызыкуеце пачуць простае «Yes we can!» («Так, мы можам!»).

Паводле BBC

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1146 seconds.