Наступную мэту тэлескопа «Хабл» вызначаюць інтэрнэт-карыстальнікі

NASA дало магчымасьць інтэрнэт-карыстальнікам вырашаць, на што наступным разам зьвярнуць увагу легендарнаму касьмічнаму тэлескопу «Хабл». Акцыя ладзіцца ў межах міжнароднага году астраноміі — любы карыстальнік можа прагаласаваць за адну з шасьці магчымых мэтаў: яшчэ не сфатаграфаваныя «Хаблам» галяктыкі, плянэтарныя туманнасьці і рэгіён з актыўным зораўтварэньнем.


Галасы прымаюцца на сайце YouDecide.Hubblesite.org да 1 сакавіка. Кожны прагаласаваўшы аўтаматычна становіцца ўдзельнікам лятарэі, сто пераможцаў якой атрымаюць каляровае фота памерам 40×50 см, зробленае «Хаблам».

Зараз на першым месцы знаходзіцца сьпіральная галяктыка, на другім — дзьве сутыкаемыя галяктыкі, а на трэцім — рэгіён з актыўным зораўтварэньнем.

Касьмічны тэлескоп «Хабл» быў запушчаны ў 1990 годзе і ўжо амаль 19 год дапамагае навукоўцам разумець таямніцы Сусьвету, робячы арыгінальныя здымкі зь нетраў космасу.

Здымкі, зробленыя «Хаблам» раней

 
Плянэта Юпіцер

 
Нараджэньне зоркі ў М16


Гіганцкая мазаіка Крабападобнай туманнасьці

Выявы з hubblesite.org

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.083 seconds.