У Эўропе могуць быць створаныя адмысловыя законы для абароны карыстальнікаў сацыяльных сетак

Эўрапейская агенцыя па сеціўнай і інфармацыйнай бясьпецы (ENISA) прапанавала узмацніць кантроль над бясьпекай карыстальнікаў сацыяльных сетак. Для гэтага прапаноўваецца ўнесьці зьмены ў эўрапейс­кае заканадаўства.

Выканаўчы дырэктар ENISA Andreas Pirotti назваў сацыяльныя сеткі «вельмі карысным інструмэнтам», але падкрэсьліў, што іх карыстальнікі знаходзяцца пад пэўнымі рызыкамі. ENISA жадае абараніць людзей ад гэтых рызыкаў.

Pirotti нагадаў, што сёньня фактычна ніхто не застрахаваны ад зьяўленьня свайго фотаздымка ў інтэрнэце. Справа ў тым, што ня існуе законаў, якія забараняюць разьмяшчаць у Сеціве здымкі людзей без іх дазвола.

Зусім невялікая колькасьць людзей разумее тое, як можа быць скарыстаная іх прыватная інфармацыя з дапамогай сацыял­ьных сетак. Таму ENISA прапануе правесьці асьветніцкую працу сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак, каб растлумачыць ім прынцып працы падобных рэсурсаў. Бо большасьць людзей не задумваюцца аб тым, што трапіўшую аднойчы ў інтэрнэт інфармацыю, цалкам выдаліць зь Сеціва практычна немагчыма.

vojur 17:10, 28/05/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.