На Марс у пошуках вады прызямліўся «Фэнікс»

Сёньня на Марс прызямліўся касьмічны апарат «Фэнікс» і пачаў дасылаць першыя фотаздымкі на Зямлю. З дапамогай гэтага зонду, які быў запушчаны яшчэ ў жніўні мінулага году, навукоўцы хочуць знайсьці сьляды вады. Тады можна будзе даць самы дакладны на сёньня адказ на пытаньне: ці ёсьць жыцьцё на Марсе.

­


Фотаздымак паверхні Марса з сайту NASA

З 1971 году толькі 5 з 11 пасадак на Марс, які знаходзіцца ад Зямлі ў 679 мільёнах кілямэтраў, былі пасьпяховымі.

Зонд мае адмысловае прыстасаваньне, з дапамогай якога ён мусіць дабрацца да лёду, які па меркаваньнях спэцыялістаў можа быць неглыбока ад паверхні плянэты. Задача зонду — падняць на борт знойдзеныя ўзоры для аналізу.

Праект «Phoenix» быў запушчаны NASA ў 2002 годзе пасьля таго, як арбітальная станцыя «Адысэй» вынайшла ў палярных абласьцях Марса прыкметы звычайнага лёду. Калі пацьвердзіць думку, што на Чырвонай плянэце ёсьць вада ў вадкім стане, гэта значна ўзмацняе гіпотэзу, што на Марсе ёсьць мікрабіялягічная флора. А значыць магчымае жыцьцё.

Найперш навукоўцы шукаюць сьляды вады і праз зонд хочуць убачыць доказы, што лёд на чырвонай плянэце таяў.

«Гэта магло быць дзесяць тысяч год таму, пяцьдзесят ці сто… можа, нават мільён год таму — усё адно, калі гэты лёд таяў і ўвільготніваў грунт, то гэта магло быць пачатковай умовай для ўзьнікненьня жыцьця», — кажа Пітэр Сміт, навуковы кіраўнік праекта «Фэнікс».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0613 seconds.